У Крыме п'яны мужчына абліў фарбай помнік «ветлівым людзям»


Мужчына абліў чырвонаю фарбай бронзавы помнік расейскім вайскоўцам без апазнавальных знакаў у цэнтры Сімферопаля. Яго затрымала паліцыя.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за вандалізм. Яму пагражае штраф, папраўчыя працы або арыштам на тэрмін да трох месяцаў.

Тэрмін «ветлівыя людзі» стаў папулярны падчас анексіі Крыму. Гэтак сталі называць вайскоўцаў падраздзяленняў расейскага спецназу, якія прысутнічалі на паўвостраве ў вайсковай форме без апазнавальных знакаў.

У 2015-ым дэпутаты Дзярждумы нават прапанавалі стварыць новае свята – Дзень ветлівых людзей. На іхную думку, такім днём мог бы стаць 7 кастрычніка – дзень народзінаў Уладзіміра Пуціна.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў