У Крычаве мужчына застрэліў былую жонку, а пасля застрэліўся сам


Трагедыя адбылася 21 чэрвеня каля 18-ай гадзіны на адной з вуліцаў раённага цэнтру.

58-гадовы мужчына стрэлам у галаву забіў 55-гадовую жанчыну – сваю былую жонку, пасля чаго застрэліўся сам, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў.

Падчас правядзення судова-медычнай, судова-хімічнай і судова-гісталагічнай экспертызаў высветляць, ці былі ў крыві мужчыны алкаголь, псіхатропныя або наркатычныя рэчывы.

З месца здарэння забралі рэчавыя доказы, сярод якіх пісталет маркі ТТ, патроны і гільзы.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце забойства (ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў