У Круглянскім раёне задушылі 16-гадовую дзяўчыну


У Магілёўскай вобласці забітая 16-гадовая дзяўчына. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Вечарам 11 сакавіка цела дзяўчыны знайшлі ў закінутым доме ў вёсцы Хількавічы Круглянскага раёна.

Міліцыя па гарачых слядах затрымала прыкладна ў 20 км ад вёскі 20-гадовага хлопца. Менавіта яго падазраюць у забойстве. Паводле следства, у гэты дзень малады чалавек падчас сваркі задушыў дзяўчыну.

Хлопец раней судзімы за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу і ўхіленне ад выплаты штрафу. Толькі 11 сакавіка ён вызваліўся з папраўчай установы, дзе адбываў арышт.

КА/belsat.eu

Стужка навінаў