У Краснаярскім краі ў выніку двух пажараў на складах з боепрыпасамі пацярпела больш за 30 чалавек


Агульная колькасць пацярпелых падчас двух надзвычайных здарэнняў з выбухамі на складзе боепрыпасаў у Краснаярскім краі склала 31 чалавек. Адзін з іх загінуў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

5 жніўня на складзе артылерыйскіх боепрыпасаў у вайсковым аддзеле, раскватараваным у Ачынскім раёне Краснаярскага краю, узнікла загаранне, якое прывяло да выбухаў боепрыпасаў. Была абвешчаная эвакуацыя жыхароў бліжэйшых вёсак. На наступны дзень пажар ліквідавалі. Новыя выбухі на складзе боепрыпасаў у Ачынскім раёне прагрымелі ўвечары 9 жніўня.

5 жніўня ў медустановы звярнуліся 14 чалавек, шэсць з іх былі шпіталізаваныя, тады ж адзін чалавек загінуў. Падчас другога здарэння 9 жніўня пацярпелі 17 чалавек, пяцёра з іх былі адпраўленыя ў шпіталі.

Hавiны
У Краснаярскім краі выбухаюць склады з боепрыпасамі. Ёсць пацярпелыя
2019.08.05 16:17

КА belsat.eu

Стужка навінаў