У Краснаярскім краі перакуліўся верталёт, ёсць пацярпелыя


У выніку аварыйнай пасадкі верталёту МІ-8 у Краснаярскім краі пацярпелі 6 чалавек, распачатая крымінальная справа аб парушэнні правілаў бяспекі руху і выкарыстання паветранага транспарту, паведамляе «Интерфакс».

Паводле папярэдніх дадзеных следства, 25 снежня каля поўдня па мясцовым часе верталёт пры ўзлёце трапіў у снежны віхур, закруціўся і рэзка прызямліўся. На борце было 24 чалавекі, у тым ліку тры чальцы экіпажу.

Міністэрства аховы здароўя РФ паведаміла пра шэсць пацярпелых у інцыдэнце. У расейскім МНС таксама паведамлялі, што ў верталёта пашкоджаная хваставая частка і лопасці.

Верталёт павінен быў перавезці рабочых-вахтавікоў на Юрубчанскае нафтагазавае радовішча.

КА belsat.eu

Стужка навінаў