У Краснаярскім краі выбухаюць склады з боепрыпасамі. Ёсць пацярпелыя


На складзе артылерыйскіх боепрыпасаў у вайсковым аддзеле, раскватараваным за 5 кіламетраў ад паселішча Каменка Ачынскага раёну Краснаярскага краю, узнікла загаранне, якое прывяло да выбухаў боепрыпасаў. Пра гэта паведамляюць «РИА Новости».

У выніку выбуху пацярпелі 8 чалавек. Ідзе эвакуацыя жыхароў бліжэйшых вёсак.

Вайскоўцаў эвакуявалі ў бамбасховішча. Паводле папярэдніх дадзеных, на артылерыйскім складзе могуць знаходзіцца парадку 40 тысяч снарадаў.

Выбухі на складзе. Крыніца – @dela24ru

Чыгуначны рух на гэтым участку ў Краснаярскім краі абмежавалі.

Да месца надзвычайнага здарэння высунуліся пажарныя цягнікі. Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу накіраваў на месца падзей свайго намесніка Дзмітрыя Булгакава і групу спецыялістаў. У адміністрацыі Ачынску праходзіць экстраннае пасяджэнне штабу.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў