У Крамлі выказалі шкадаванне ў сувязі з забаронай камунізму ва Украіне


У Крамлі лічаць, што на фоне рашэння ўкраінскага парламенту забараніць прапаганду камунізму, ветэраны «будуць сустракаць свята са слязамі на вачах».

Кіраўніцтва Расеі шкадуе аб рашэнні Вярхоўнай Рады Украіны асудзіць камунізм нароўні з нацызмам, а таксама з нагоды заявы прэзідэнта Пятра Парашэнкі, які ўсклаў віну за Другую сусветную вайну і на Сталіна, і на Гітлера.

«У Расеі захоўвалі і будуць захоўваць памяць вайны, а галоўнае – будуць памятаць урокі, якія гэтая вайна дала ўсяму чалавецтву. Можна шкадаваць, што, сапраўды, на тле падобных рашэнняў, на тле такіх заяў шмат якія ветэраны ў гэтыя тыдні, якія папярэднічаюць юбілею, будуць сустракаць свята са слязамі на вачах», – сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў журналістам, падае interfax.ru.

Мерапрыемствы, прысвечаная святкаванню перамогі ў Другой сусветнай вайне, маюць адбыцца ва Украіне таксама без камуністычнай сімволікі.

«Напэўна, у першую чаргу варта нагадаць словы прэзідэнта (Пуціна – рэд.), якія ён сказаў у Русе некалькі дзён назад пра згубнасць, з пункту гледжання будучыні, спробаў скажэнні нашага мінулага. Напэўна, гэтыя словы – лепшы адказ на падобныя рашэнні», – сказаў Пяскоў.

МЯ, паводле interfax.ru

Стужка навінаў