У Крамлі сочаць за выказваннямі Лукашэнкі ўкраінскім журналістам


Меркаванне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, каб увесці беларускіх міратворцаў на Данбас павінны ацаніць самі ўдзельнікі канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны, перадае ТАСС словы прэс-сакратара прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Пяскова.

«Гэта новая прапанова. Безумоўна, у першую чаргу, трэба разумець стаўленне ўдзельнікаў канфлікту да такой прапановы, а ўдзельнікамі канфлікту ў гэтым выпадку з’яўляюцца, з аднаго боку, Кіеў, з іншага боку, самаабвешчаныя рэспублікі Данбасу. Пакуль мы не ведаем іх стаўлення», – сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Падчас сустрэчы з украінскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларусь гатовая ўвесці міратворцаў на Данбас, а таксама ўзяць пад кантроль участак украінска-расейскай мяжы, калі будзе згода з абодвух бакоў.

Hавiны
Паранены на Данбасе беларускі добраахвотнік спадзяецца аднавіць зрок
2019.06.27 10:35

Акрамя іншага кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

«Для мяне святое: Украіна павінна быць адзінай і непадзельнай», – сказаў Лукашэнка, якога цытуе БелТА.

Hавiны
Украіна хоча разам з Беларуссю злучыць два моры
2019.09.15 09:29

Таксама кіраўнік краіны заявіў, што Беларусь гатовая прыняць удзел нават у аднаўленні інфраструктуры Данбасу, а беларускія ўлады робяць і працягнуць рабіць усё, што ад іх залежыць, для дасягнення міру ва Украіне.

Hавiны
Раман Бяссмертны: Украіна мусіла прыпыніць удзел у менскім працэсе
2019.08.10 13:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў