У Крамлі распавялі калі і якіх вынікаў чакаюць ад усерасейскага галасавання па Канстытуцыі


Усерасейскае галасаванне аб папраўках у Канстытуцыю можа прайсці 12 красавіка. Пра гэта паведамілі тры блізкія да адміністрацыі прэзідэнта крыніцы выданню РБК. Ёсць таксама другі варыянт – 26 красавіка, але гэтая дата менш імаверная.

Як піша РБК, напярэдадні галасавання будзе разгорнутая маштабная інфармацыйная кампанія на тэлебачанні і ў інтэрнэце. Крэмль будзе дамагацца яўкі вышэй за 50%.

«Ідэальны сцэнар – калі на ўчасткі прыйдуць не менш людзей, чым на выбарах прэзідэнта ў 2018 годзе (67,4%). Гаворка ідзе аб падтрымцы ініцыятываў кіраўніка дзяржавы, пра давер яму, і вынікі павінны быць пераканаўчымі», – піша РБК са слоў суразмоўцаў.

Усерасейскае галасаванне адбудзецца пасля таго, як папраўкі ў Асноўны закон прымуць Дзярждума і Савет Федэрацыі, але да ўступлення прынятага імі федэральнага канстытуцыйнага закона ў сілу.

ДШ/МВ, belsat.eu

Стужка навінаў