У Крамлі пракаментавалі заяву Лукашэнкі пра ўмяшанне Расеі ў беларускія выбары


Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што абвінавачванні з боку Аляксандра Лукашэнкі не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта піша «Интерфакс».

Нагадаем, сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ва ўнутраныя справы Беларусі і перадвыбарчую гонку ідзе «ўмяшанне звонку». Паводле кіраўніка дзяржавы, за ягонымі апанентамі ў Беларусі стаяць нейкія лялькаводы з Польшчы і Расеі. «Яны і з аднаго, і з другога боку. І ў Польшчы жывуць, і з Расеі падкідваюць. Мы пра гэта з прэзідэнтам Пуціным пагаворым у бліжэйшы час пры сустрэчы, але гэтая сітуацыя вельмі складаная. Ужываюцца самыя сучасныя фальшывыя тэхналогіі, ідзе ўмяшанне з-за мяжы ў нашы выбары, унутраныя справы», – кажа ён.

«Тут можна адказаць адназначна, што Расейская Федэрацыя ніколі не ўмешвалася, не ўмешваецца і не збіраецца ўмешвацца ў чыесьці электаральныя працэсы, тым больш, якія праходзяць у нашага саюзніка – Беларусі», – сказаў Дзмітрый Пяскоў, каментуючы заяву Лукашэнкі.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ падкрэсліў, што беларускі бок не агучвала аргументаў у сувязі з абвінавачваннямі. Паводле ягоных слоў, неабходна задумвацца аб тым, «наколькі могуць адпавядаць рэчаіснасці падобныя абвінавачванні ў адрас нашай краіны».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў