У Крамлі пракаментавалі заяву Лукашэнкі наконт Данбасу


Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што кіраўніцтва сепаратысцкіх груповак ДНР і ЛНР

мае права вырашыць самастойна, як кантраляваць сітуацыю і тэрыторыю расейска-ўкраінскай мяжы падчас правядзення выбараў у Данбасе.

Пра гэта Пяскоў заявіў, каментуючы ўчарашнюю прапанову Аляксандра Лукашэнкі адправіць беларускіх міратворцаў на Данбас.

«Справа ў тым, што ў тэрыторыі Данбаса ёсць кіраўніцтва. Гэта дзве рэспублікі, якія, у першую чаргу, павінны самі вызначыць той рэжым кантролю, які яны палічылі б дарэчным і магчымым. Гэта рашэнне кіраўніцтва дзвюх рэспублік», – падкрэсліў ён, кажучы пра магчымым забеспячэнні беларускімі міратворцамі выбараў на непадкантрольных Кіеву тэрыторыях.

Тое ж самае тычацца і кантролю за украінска-расейскай мяжой:

«Тут трэба, зноў жа, зразумець пазіцыю кіраўніцтва дзвюх рэспублік Данбасу. Наколькі яны гатовыя да рэалізацыі падобнай ініцыятывы. І, наколькі я разумею, гэтая ініцыятыва не абмяркоўвалася, і якой-небудзь пазіцыі з боку зацікаўленых краін мы не ведаем».

Адказваючы на ​ пытанне пра тое, «ці пагадзілася б Расея на беларусаў», Пяскоў адзначыў, што не можа «дакладна сказаць, я не ведаю дакладнай мадальнасці гэтага, я не ведаю стаўлення Данбасу да гэтай ініцыятывы». «Як я магу зараз фармуляваць нейкую пазіцыю Расейскай Федэрацыі?» – дадаў ён.

Пяскоў таксама запэўніў, што Лукашэнка не абмяркоўваў з Пуціным сваё ініцыятывы па Данбасу.

31 кастрычніка падчас выступу перад Асноўнай групай экспертаў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Менску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што неабходна весці далейшы пошук узаемапрымальнага рашэння па размяшчэнні на Данбасе міратворцаў.

«Мы можам узяць на сябе адказнасць за забеспячэнне міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і кантроль на расейска-ўкраінскай мяжы, а таксама суправаджаць правядзенне выбараў на Данбасе, зыходзячы з разумення таго, што гэтыя рэгіёны з’яўляюцца неадʼемнай часткай Украіны», – падкрэсліў ён.

ІІ, belsat.eu, паводле РИА Новости

Стужка навінаў