У Крамлі пракаментавалі інфармацыю пра сыход Уладзіслава Суркова


Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расейская палітыка адносна Украіны не змяняецца і ўказа аб адстаўцы памочніка Пуціна Уладзіслава Суркова пакуль няма.

«Якіх-небудзь указаў прэзідэнта на гэты конт няма», – заявіў ён «РИА Новости».

Пра тое, што Суркоў сышоў з дзяржаўнай службы, паведаміў палітолаг Аляксей Часнакоў. Паводле ягоных словаў, гэта звязана са зменай курсу на ўкраінскім кірунку.

«Адзінае, што магу сказаць, якія-небудзь словы аб змене курса па Украіне не адпавядаюць рэчаіснасці і адлюстроўваюць толькі асабісты пункт гледжання тых, хто пра гэта кажа», – пракаментаваў гэтую заяву Пяскоў.

Hавiны
Крамлёўскі куратар «ЛДНР» сышоў у адстаўку
2020.01.25 08:38

Уладзіслаў Суркоў з 1999 па 2011 год працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта РФ. Менавіта ён з’яўляецца аўтарам ідэалагічнай канцэпцыі «суверэннай дэмакратыі», у межах якой адбывалася згортванне дэмакратычных свабодаў у першае дзесяцігоддзе кіравання Уладзіміра Пуціна.

У 2012-2013 гадах быў віцэ-прэмʼерам – кіраўніком апарату ўраду РФ. З 2013 года (а раней у перыяд з 2004 па 2008 гг.) Суркоў займаў пасаду памочніка прэзідэнта РФ па пытаннях супрацы з дзяржавамі СНД, Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. Лічыцца, што менавіта ён курыраваў украінска-расейскія стасункі, у тым ліку праект «Наваросія» і непасрэдна групоўкі «ДНР» і «ЛНР».

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў