У Крамлі пракаментавалі ідэю перанесці перамовы па Данбасе з Менску ў іншае месца


Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што месца перамоваў па ўрэгуляванні на ўсходзе Украіны не мае вялікага значэння.

«Сапраўды, у дадзеным выпадку месца перамоваў не мае гэтак вялікага значэння – першае. Значэнне мае прыхільнасць адпаведных бакоў ідэі безальтэрнатыўнасці менскіх пагадненняў за адсутнасцю якіх-небудзь іншых пагадненняў, прыхільнасць «Нармандскаму фармату», уласна, пра што сёння ішла размова на пасяджэнні Рады бяспекі. І зноў жа разуменне таго, што ўсё, што адбываецца на ўсходзе Украіны, з’яўляецца ўнутраным канфліктам», – заявіў Пяскоў журналістам.

Нагадаем, прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаева заявіў, што з прапановай перанесці перамовы па Данбасе з Менску ў іншае месца выступіў прэзідэнт Доналд Трамп. «Увогуле гэта першапачаткова павінна было быць у Казахстане… Дамовіліся, што ў гэтым напрамку будзем працаваць», – падкрэсліў ён.

Кіраўнік МЗС Беларусь Уладзімір Макей у сваю чаргу заявіў, што месца правядзення перамоваў не мае значэння: «Перамовы па Украіне можна перанесці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасць у іх поспеху. Але для зʼяўлення гэтай упэўненасці трэба, каб усе ўцягнутыя ў гэты канфлікт бакі, а таксама нібыта «іншыя», але вельмі зацікаўленыя дзяржавы былі шчыра нацэлены на спыненне кровапраліцця».

 

ІІ, belsat.eu, паводле РИА Новости

Глядзі таксама
Каментары