У Крамлі пацвердзілі, што Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным на Валааме


17-18 ліпеня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіруецца з працоўным візітам у Расейскую Федэрацыю, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Паводле афіцыйнай праграмы ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным 18 ліпеня прыме ўдзел у пленарным паседжанні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Кіраўнікі дзяржаваў абмяркуюць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнай супрацы паміж Беларуссю і Расеяй. А таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў межах Саюзнай дзяржавы.

Напярэдадні, 17 ліпеня, кіраўнікі дзяржаваў правядуць нефармальную сустрэчу. Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць гэтую сустрэчу 17 ліпеня на Валааме, паведамляе ТАСС.

Лукашэнка абвяргае таямнічыя дамоўленасці

Раней, 9 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам абураўся, што ніякай канспіралогіі ў сустрэчы няма.

Hавiны
Лукашэнка: у саюзе з Расеяй мы расставілі сцяжкі, за якія не трэба выходзіць
2019.07.09 12:38

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што многія СМІ, асабліва незалежныя, актыўна абмяркоўваюць тэму планаванай паездкі двух лідараў на Валаам, адзначаецца, што будуць дасягнутыя нейкія таемныя дамоўленасці ў гэты час.

«Ды мы не збіраемся на Валааме нешта таемна вырашаць. Гэта прэзідэнта Расеі прапанова. Гэта наша праваслаўная святыня. Я там проста павінен пабываць. Я яму ўдзячны, што ён мне яе асабіста пакажа і распавядзе, як яна аднаўляецца, што зроблена там. Нічога таямнічага», – заявіў беларускі кіраўнік.

«Але калі няма зрухаў і мы нічога не гаворым, тады канспіралогія. Вам вядома, як гэта бывае. Таму занадта шмат пытанняў, якія трэба вырашаць. Ды і па графіках правядзення сустрэчаў нашых вышэйшых органаў – саюзнага ўраду, Вышэйшага дзяржаўнага савету. Думаю, што трэба дамаўляцца тут, а потым рэалізоўваць на Вышэйшым дзяржсавеце гэтыя дакументы. Але папярэдне разгледзець на саюзным Саўміне. Часу зусім не засталося. Загналі сябе ў кут і нічога не робім для таго, каб выйсці адтуль», – рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Hавiны
Лукашэнка паедзе да Зяленскага на Форум рэгіёнаў
2019.07.15 14:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў