У Кракаве абакралі турэцкіх бізнесоўцаў. Падазраюць беларусаў


Зламыснікі абрабавалі прадпрымальнікаў каля ўваходу ў гатэль 14 лістапада.

Бізнесоўцы з Турцыі ўдзельнічалі ў ювелірнай выставе. Чатыры невядомыя ў масках збілі мужчынаў, вырвалі ў іх з рук дзве валізкі з залатымі ўпрыгажэннямі і ўцяклі на двух аўтах.

Першы аўтамабіль спалілі, а другі – паліцыя знайшла праз некалькі гадзінаў пасля нападу.

Цяпер паліцыя высвятляе, дзе злачынцы пачалі сачыць за сваймі ахвярамі і на чым перамяшчаліся пасля таго, як кінулі другое аўта.

Вядома, што два месяцы таму гэтыя аўтамабілі набылі грамадзяне Беларусі. Паліцыя праводзіць праверку.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары