У краінах ЕЗ уводзяцца ў абарачэнне абноўленыя купюры еўраў


Новыя купюры наміналам 100 і 200 еўраў уводзяцца ў абарачэнне ў краінах еўразоны ў аўторак, 28 траўня. Пра гэта паведамляе Еўрапейскі Цэнтрабанк, піша DW.COM.

Абноўленыя банкноты захавалі ранейшую каляровую гаму, але трохі змяніўся іх дызайн. Цяпер іх шырыня такая ж, як у купюры наміналам 50 еўраў. Адзначаецца, што дзякуючы гэтаму новыя купюры будуць лягчэй змяшчацца ў гаманцах грамадзянаў, а банкаматы будуць хутчэй іх апрацоўваць.

Фота: Yara Nardi / REUTERS / FORUM
Фота: Yara Nardi / REUTERS / FORUM

Абноўленыя купюры 100 і 200 еўраў забяспечаныя дадатковымі элементамі абароны. На іх нанесеныя нябачныя воку ахоўныя знакі, якія можа праглядзець толькі на апаратах. Акрамя таго, яны маюць новы элемент – галаграму, якая змяняецца пры паварочванні купюры. Гэтыя банкноты завяршаюць абнаўленне другой серыі еўрапейскай валюты, новыя купюры наміналам 5, 10, 20 і 50 еўраў ужо выйшлі ў абарачэнне.

Старыя банкноты будуць таксама выкарыстоўвацца да іх натуральнага вываду з абароту. Абноўленая купюра наміналам 500 еўраў выпускацца не будзе, у канца 2018 года старую версію перасталі выпускаць у абарачэнне. Гэта зроблена, каб перашкодзіць фінансаванню тэрарызму і нелегальнай працоўнай дзейнасці.

Аб’ектыў
Новыя купюры з павышанай абароненасцю. Чаму саборы, а не «зайчыкі»?
2019.05.20 22:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў