У Кот-дʼІвуары невядомыя расстралялі 12 чалавек


Некалькі ўзброеных асобаў атакавалі пляж у Гран-Басаме, папулярным курорце, што месціцца ў 40 км ад буйнога гораду Абіджан, які выконвае частку адміністрацыйных функцыяў сталіцы.

Guardian са спасылкай на мясцовыя медыі піша, што людзі ў балаклавах і з вялікай колькасцю зброі ўвайшлі ў гатэль «L’Etoile du Sud» («Паўднёвая зорка») і ўзялі гасцей ды персанал у палон. Пасля гэтага яны пачалі іх расстрэльваць. Перад стрэлам яны загадвалі ахвярам крычаць «Алах – вялікі!».

Перад тым, як спецслужбы Берагу Слановай Косці распачалі аперацыю па вызваленню, тэрарысты забілі 12 чалавек – сярод іх было чатыры еўрапейцы.

У выніку вызвалення паліцыянты забілі шэсць тэрарыстаў.

Кот дʼІвуар – не вельмі папулярны напрамак для адпачынку сярод беларусаў. Але гэтая краіна – адзін з асноўных пунктаў продажу айчыннай прадукцыі на афрыканскай мапе: Бераг Слановай Косці даўно упадабаў нашыя трактары, угнаенні і зброю.

У Заходняй Афрыцы гэта не першы тэракт сёлета. Два месяцы таму ісламісты забілі дзясяткі людзей у адным з гатэляў сталіцы Буркіна-Фасо Уагадугу.

ДД

Стужка навінаў