У конкурснай праграме кінафестывалю «Лістапад» – чатыры фільма «Белсату»

ВІДЭА

Найбуйнейшы ў Беларусі міжнародны кінафестываль «Лістапад» абвесціў праграму нацыянальнага конкурсу – туды ўвайшла 31 стужка, у тым ліку 12 дакументальных. Сярод апошніх – стужкі, створаныя пры падтрыманні нашага тэлеканалу – «Цар гары» (рэж. Андрэй Куціла), «Вернікі» (рэж. Ягор Сурскі), «Фанат» (рэж. Андрэй Кудзіненка) і «Зніклая паэзія» (рэж. Ілля Бажко).

Прэм’ера «Зніклай паэзіі» адбылася на «Белсаце» 29 кастрычніка.

Акрамя таго, у пазаконкурснай праграме Беларуская панарама будзе паказаны фільм «Самаходы» (рэж. Ірына Волах).

Пачынаецца «Лістапад-2017» 3 лістапада.

Нагадаем, у 2015 годзе лепшай дакументальнай стужкай фестывалю прызналі фільм «Госці» Андрэя Куцілы, які здымаўся спецыяльна для «Белсату».

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары