У Кобрынскім раёне загарэлася кабіна дызель-цягніка


Карыстальнікі сацсетак паведамілі пра пажар у кабіне дызель-цягніка, які ехаў па маршруце Берасце-Пінск.

Гэта адбылося 22 студзеня ля вёскі Гарадзец Кобрынскага раёну.

Паводле МНС, пажар адбыўся прыкладна а 19:50 у кабіне хваставой часткі саставу. Пасажыры і супрацоўнікі чыгункі самастойна пакінулі цягнік. Ратавальнікі аператыўна згасілі полымя.

У дызель-цягніку аказаўся пашкоджаны маторны адсек, пацярпелых няма.

Дакладную прычыну пажару ўсталююць эксперты.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымкі з сацыяльных сетак

Стужка навінаў