У «Клубе рэдактараў» заявілі, што за Віктарам Бабарыкам могуць стаяць апаненты Пуціна


У праграме «Клуб рэдактараў» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» абмяркоўвалася пытанне, якія замежных сілы могуць стаяць за Віктарам Бабарыкам.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч заявіў, што «нам хочуць зрабіць новага Хадаркоўскага і новага Навальнага беларускага разліву». Ён адзначыў, што Расея вельмі розная – ёсць Крэмль, ёсць алігархі, ёсць ліберальная апазіцыя.

«А хто падтрымаў іх (беларускіх палітвязняў – заўв. belsat.eu)? Беластужачнікі, Навальны. Для мяне гэта вельмі паказальна. Што, нейкая фракцыя Дзярждумы падтрымала? Не. Падтрымалі беластужачнікі. Навальны адкрыта выступіў па тэлевізары. Я бачу тут звёны аднаго ланцуга», – заявіў дэпутат.

Галоўны рэдактар «СБ-Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук заявіў у сваю чаргу, што «беларускі Навальны» таксама будзе праблемай для Пуціна.

– То бок вы хочаце сказаць, што гэта ўсё арганізавалі людзі, якія выступаюць супраць Пуціна? – удакладніў Іван Эйсмант.

– Я магу выказаць здагадку, што ў Расеі таксама існуюць канфлікт алігархічных групаў (адны бліжэй да Крамля, іншыя далей) і яны змагаюцца за свой уплыў. І што змагаюцца вось такім спосабам – я б не ўзяўся выключаць.

Аднак потым Жук стаў сам сабе супярэчыць і выказаў меркаванне, што за дзейнасцю Бабарыкі стаяў усё ж «Газпрам» («Газпрам», нагадаем, з’яўляецца дзяржаўнай карпарацыяй).

«Пра тое, што была падтрымка з Усходу – пра гэта, думаю, следчыя скажуць трохі пазней… Можна меркаваць, што ён «адмываў» гэтыя грошы ў інтарэсах кіраўніцтва «Газпраму», а можа кагосьці і вышэй», – заявіў ён.

Меркаванні
Sapienti sat: Мядзведзеў замяніў Пуціна ў размове з Лукашэнкам
2020.07.09 20:38

Нагадаем, старшыня КДК Іван Тэртэль раней заяўляў, што за дзейнасцю Бабарыкі стаялі «лялькаводы ў «Газпроме», а, можа быць, і вышэй». Аляксандр Лукашэнка таксама сцвярджаў, што за ягонымі апанентамі стаяць «лялькаводы» з Расеі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў