У Клічаве міліцыянты затрымалі мужчыну, які рыхтаваў легальны пікет Святланы Ціханоўскай. Пра гэта «Белсату» распавялі сваякі затрыманага.
Актывіст з Клічава рыхтаваў легальны мітынг Святланы Ціханоўскай. Акцыя мелася адбыцца ў Доме культуры ў аграгарадку Дзмітраўка. Але праз некаторы час пасля згоды на акцыю кіраўніцтва ўстановы раптам адмовіла ў правядзенні пікету.
Самога ж заяўніка пікету затрымалі ў Клічаве. Што стала падставай для затрымання – невядома. Родныя паведамляюць, што пакуль не жадаюць называць імя затрыманага, баючыся праблемаў на працы.
СК belsat.eu