У Клічаве ў рацэ знайшлі цела 7-гадовага хлопчыка


29 сакавіка хлопчык праваліўся пад лёд, калі гуляў са знаёмай 10-гадовай дзяўчынкай.

Трагічны інцыдэнт адбыўся ў рацэ Ольса ў Клічаве.

Вадалазы на другі дзень пошукаў знайшлі цела хлопчыка. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства выратавання на водах (ТВВОД) Мікалай Маісееў распавёў, што раніцай было прынятае рашэнне пачаць нанова пошукі хлопчыка ад месца, дзе ён паслізнуўся і ўпаў у ваду:

«Да аварыйна-выратавальным атраду МНС і манеўрана-пошукавай групе ТВВОД падключылася таксама група вадалазаў з Бабруйску. Цела дзіцяці ўдалося выявіць недалёка ад месца здарэння. Плынню яго падбіла наўпрост пад бераг, што і ўскладняла пошукі».

Хлопчык разам са сваёй суседкай дзяўчынкай прыйшлі паглядзець на раку. Дзяцёнак выйшаў на «гаўбец» з лёду, паслізнуўся, з’ехаў у ваду, і яго панесла плынню. Дзяўчынка, якая ўсё гэта бачыла, паспрабавала клікаць на дапамогу, але ў прыватным сектары нікога не аказалася. Яна пабегла дадому, адтуль ужо выклікалі ратавальнікаў. Затым да пошукаў дзіцяці падключыліся вадалазы.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў