У Клайпеду прыбыў першы танкер з нафтай, якую Беларусь набыла ў Саудаўскай Аравіі


Танкер з нафтай для Беларусі ад нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco прыбыў у порт Клайпеды. Пра гэта піша БелТА.

Паводле прэс-сакратара канцэрна «Белнафтахім» Аляксандра Цішчанкі, танкер з 87 тыс. тонаў нафты прыбыў ноччу і з раніцы ўстаў пад разгрузку. Потым нафту па чыгунцы даставяць у Беларусь.

Hавiны
Беларусь у траўні скароціць імпарт расейскай нафты
2020.04.29 12:08

Нагадаем, у канцы 2019 года Менск не змог заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўшчыкамі. У выніку ў першым квартале 2020 года імпарт расейскай нафты ў Беларусь знізіўся на 77% і склаў толькі 1,04 мільёна тонаў. У разгар нафтавага крызісу Аляксандр Лукашэнка паставіў перад урадам задачу знізіць долю Расеі ў нафтавым імпарце Беларусі да 30-40%. Дамовіцца з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўшчыкамі атрымалася толькі ў красавіку на фоне агульнасусветнага падзення цэнаў на нафту.

Відэа
Арабы дапамогуць. Ці Лукашэнка адмовіцца ад расейскай нафты?
2020.03.14 10:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў