У кітайскім Ху-Бэі здымаюць абмежаванні на ўезд


У кітайскай правінцыі Ху-Бэй, дзе былі зафіксаваныя першыя выпадкі каронавіруса Covid-19, аслабляюць абмежаванні на ўезд і выезд, уведзеныя для барацьбы з распаўсюджваннем інфекцыі.

Паводле рашэння мясцовых уладаў, з 25 сакавіка жыхары правінцыі змогуць перамяшчацца пры наяўнасцi ў iх дакументаў, якія пацвярджаюць стан здароўе. Гэта ж датычыць і жыхароў іншых правінцыяў Кітаю, якія наведваюць Ху-Бэй.

Між тым абмежаванні ў эпіцэнтры ўспышкі каронавіруса – горадзе Ўу-Хань захоўваюцца. Іх плануюць зняць 8 красавіка.

Hавiны
У Брытаніі на тры тыдні ўвялі жорсткі каранцін
2020.03.24 07:00

Навучальныя ўстановы таксама застаюцца зачыненымі.

Паводле звестак Нацыянальнай камісіі здароўя КНР, за 23 сакавіка ў краіне было выяўлена 78 новых выпадкаў каронавіруса, у тым ліку 74 завозных.

За ўвесь час у кантынентальным Кітаі выявілі 81171 выпадак заражэння. Пры гэтым 3277 чалавек памерлі. У Гон-Конгу, Макаў і Тайвані заразіліся 576 чалавек, а памерлі 16.

ВІДЭА
Калі каронавірус пойдзе на спад? Інтэрв’ю з доктарам
2020.03.23 15:17

МГ belsat.eu

Стужка навінаў