У кітайскім Харбіне выявілі 57 выпадкаў інфікавання. 10-мільённы горад зачынілі


Харбін зачыніў уезд для жыхароў з іншых гарадоў і для аўтамабіляў, якія не маюць харбінскай рэгістрацыі.

Брытанскае агенцтва «Reuters» і японскае «Kyodo» паведамляюць, што Харбін стаў цэнтрам другой хвалі распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Кітаі. За апошнія дзесяць дзён у горадзе пацвердзілі 57 выпадкаў захворвання.

Мясцовыя жыхары могуць выйсці з дому толькі ў выпадку наяўнасці QR-коду, які выдае адмысловая аплікацыя. Код можна атрымаць, калі ў вас няма тэмпературы ды іншых прыкметаў COVID-19.

Некалькі дзён таму ў Харбіне ўвялі 28-дзённы каранцін для тых, хто прыязджае з-за мяжы: два тыдні людзі павінны знаходзіцца ў каранцінным цэнтры, а пасля яшчэ два тыдні дома.

Першы выпадак заражэння новым каронавірусам выявілі ў кітайскім горадзе Ухань напрыканцы 2019 года. У Кітаі вірусам заразіліся амаль 84 тысячы чалавек.

Hавiны
Кітай постфактум прызнаў яшчэ 1290 смерцяў ад каронавіруса
2020.04.17 10:49

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў