У Кітаі зрабілі ўнікальны сямейны здымак з удзелам 500 чалавек


Члены адной сямʼі ў Кітаі зрабілі сумеснае фота пасля святкавання Чуньцзе – усходняга Новага году.

На здымку можна ўбачыць 500 чалавек, якія зʼяўляюцца нашчадкамі сямʼі Шы з розных пакаленняў.

Photo/VCG

Вяликия сямейныя фатаграфіі не зʼяўляюцца рэдкасцю ў традыцыйных кітайскіх семʼях, але адзначаецца, што 500 чалавек –гэта надзвычайна.

Photo/VCG

Адзначаецца, што фатографу спатрэбілася прыкладна паўгадзіны, каб змясціць усіх сваякоў у кадры.

Гэтае фота пачало хвалю вірусных пастоў у Кітаі. Некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі сказалі, што яны шчаслівыя мець вялікія, цёплыя сям’і, і яны хочуць, памятаць кожны момант.

ВД, паводле chinadaily.com.cn

Стужка навінаў