У Кітаі злачынца напаў на школьнікаў з нажом, ёсць загінулыя і параненыя


У кітайскай правінцыі Шэньсі, што знаходзіцца на поўначы краіны, мужчына з нажом напаў на групу школьнікаў – у выніку загінулі мінімум 7 дзяцей ва ўзросце пекла 12 ды 15 гадоў.

Паводле СМІ, у выніку нападу былі параненыя каля 19 чалавек.

Сілавікі затрымалі нападніка, ён цяпер знаходзіцца пад вартаю. Матывы злачынства не называюцца.

Паводле непацверджанай інфармацыі, нападнік сам няпоўнагадовы і раней вучыўся ў той жа школе, адкуль ахвяры нападу.

ІІ, belsat.eu, паводле BBC

Глядзі таксама
Каментары