У Кітаі з'явіўся гатэль без персаналу


У гатэлі «Smart LYZ Hotel» у кітайскім горадзе Чэнду працуюць толькі робаты, паведамляе «Economical Times».

На ўваходзе кліентаў сустракае робат, які выкарыстоўваючы сістэму распазнавання твараў, рэгіструе пастаяльцаў і паказвае ім іхны нумар.

Пры дапамозе мабільнага прыкладання кліенты гатэля могуць папрасіць робата прывезці ежу або выпраць шкарпэткі, піша выданне.

На выпадак непрадбачаных сітуацыяў у гатэлі працуе сістэма сувязі з людзьмі.

Да канца 2018 года ў Кітаі пабудуюць яшчэ 50 такіх гатэляў.

Фота з гатэлю можна паглядзець на booking.com.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў