У Кітаі ўжо больш за 77 тысячаў пацыентаў з каронавірусам


Ад каронавірусу ў Кітаі памерлі 2592 асобаў. Пацверджаная колькасць інфікаваных у мацерыковым Кітаі складае 77 150 чалавек, вылечыліся 24 734 чалавекі, паведамляе Дзяржаўны камітэт па ахове здароўя КНР.

Цягам нядзелі 23 лютага ў Кітаі ад каронавіруса памерлі 150 асобаў, агульная колькасць ахвяраў дасягнула 2592. Пацверджаная колькасць інфікаваных перавышае 77 тысячаў чалавек, толькі ўчора было зафіксавана 409 новых выпадкаў.

Па дадзеным Дзяржаўнага камітэту па ахове здароўя КНР на 00:00 23 лютага вылечыліся 24 734 чалавек.

Аб’ектыў
Вось як выглядаюць італьянскія гарады пасля ўспышкі каронавірусу
2020.02.23 21:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў