У Кітаі сцвярджаюць, што стварылі эфектыўную вакцыну ад каронавіруса


Кітайскія ўлады заявілі, што навукоўцы распрацавалі эфектыўную вакцыну супраць каронавіруса. Лек папярэдне паказаў сябе эфектыўным. Піша «Интерфакс».

Амбасадар КНР у Расеі Чжан Ханьхуэя распавёў, што хларахіну фасфат – рэчыва, якое выкарыстоўвалася як сродак ад малярыі, паказала эфектыўнасць у барацьбе з каронавірусам.

«Таксама ёсць старыя лекі савецкай вытворчасці. Пакуль два лекі лічацца больш эфектыўнымі. Самыя эфектыўныя спосабы – еўрапейская медыцына ў спалучэнні з кітайскай», – дадаў амбасадар.

Дыпламат таксама распавёў, што каронавірус не з’яўляецца штучным. Пошук крыніцы віруса працягваецца да гэтага часу, версія пра тое, што «гаспадаром» захворвання быў кажан, правяраецца, але пакуль таксама не мае пацверджання.

Hавiны
У Кітаі ўжо больш за 77 тысячаў пацыентаў з каронавірусам
2020.02.24 08:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў