У Кітаі беднякам прапанавалі дзяліцца жонкамі


Кітайскі прафесар-эканаміст Се Цзошы выклікаў гарачыя дэбаты па ўсёй краіне, калі прапанаваў бедным мужчынам дзяліць жонак, каб выправіць сурёзны гендарны дысбаланс, які назіраецца ў КНР.

У Кітаі на 100 дзяўчынак прыходзіцца 118 хлопчыкаў, што з’яўляецца адным з найбуйнейшых разрываў у палавой структуры насельніцтва ў свеце, падае Бі-Бі-Сі.

Да такога выніку, на думку навукоўца, прывяла шматгадовая палітыка «Адна сям’я – адно дзіця» разам з традыцыямі, згодна з якімі перавагу ў сям’і аддаецца хлопчыкам.

Па меры ўзбагачэння кітайскіх гарадоў і павышэння мабільнасці ўсё больш жанчын пераязджае ў мегаполісы, пагаршаючы гендарны разрыў у вёсцы.

Калі ж прафесар Се прапанаваў дзяліцца жонкамі, сотні грамадскіх дзеячаў і карыстальнікаў сацсетак паспяшаліся абвінаваціць яго ў амаральнасці і незаконнасці прапаноў.

Прадстаўнікі жаночых праваабарончых арганізацыяў асудзілі заклік эканаміста, палічыўшы яго сексісцкім.

«Гэта праблема, якая вырасла з [традыцыйных] вучэнняў, якія ставяць мужчын вышэй жанчын. І зараз прапануецца рашэнне, якое зноў факусуецца на мужчынах. Гэта неверагодна смешна», – заявіла кітайская праваабаронца Цзін Сюн.

Аднак прафесар Се даводзіць, што да 2020 года ў КНР будзе пражываць ад 30 да 40 мільёнаў халасцякоў.

Па словах навукоўца, бедныя халасцякі маглі б паспяхова ажаніцца на мігрантках з эканамічна нестабільных дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыкі.

Пры гэтым шматлікія кітайскія вяскоўцы ўжо ствараюць сем’і з дзяўчатамі з суседніх Бірмы і В’етнама.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў