У Кітаі адкрылі помнік Якубу Коласу


Гэта першы беларускі помнік у Кітаі.

18 верасня ў Цяньцзіні адкрылі помнік класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу. Ён размешчаны на тэрыторыі Цэнтру вывучэння Беларусі і беларускай мовы Цяньцзіньскага ўніверсітэту замежных моваў.

Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

Аўтар помніку – беларускі скульптар Сяргей Гумілеўскі, які ўжо мае досвед працы над помнікамі беларусам за мяжой: ён стварыў помнік Янку Купалу ў Маскве.

ДД

Стужка навінаў