У Кітаі ад каронавірусу памерлі 80 чалавек


Па стане на поўнач 27 студзеня новы каронавірус у Кітаі забраў жыцці 80 асобаў. Інфекцыю выявілі ў 2794 асобаў, паведамляе дзяржаўны камітэт КНР па пытаннях аховы здароўя.

Выпадкі захворвання на каронавірус пацверджаныя ў 30 правінцыях Кітаю. Медыкі сочаць за 5794 асобамі, у якіх падазраюць каронавірус. Разам з тым пад медычным назіраннем знаходзяцца 30 453 чалавек.

У агульнай складанасці пацверджаныя выпадкі інфікавання ў Гон-Конгу, Макао і Тайваню.

Усяго па стане на поўнач 27 студзеня зафіксавана 2794 пацверджаных выпадкаў захворванняў на новы каронавірус. Колькасць загінулых вырасла да 80 асобаў, з іх 24 чалавекі памерлі за апошні дзень. Пры гэтым паведамляецца, што ў 54 выпадках інфекцыю ўдалося вылечыць.

Выпадкі захворвання выяўленыя і за мяжой: 7 у Тайландзе, 3 у Японіі, 3 у Паўднёвай Карэі, 3 у ЗША, 2 у В’етнаме, 4 у Сінгапуры, 3 у Малайзіі, 1 у Непале, 3 у Францыі і 4 у Аўстраліі.

Hавiны
У Кітаі пачалі распрацоўку вакцыны супраць каронавірусу
2020.01.26 12:55

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў