У Кіеве затрымалі мужчыну, які выстраліў у твар пяцігадоваму хлопчыку


Хлопчыка паранілі каля крамы на вуліцы Шолам-Алейхема у Дзяснянскім раёне Кіева. Фота – «Інфарматар»

Здарэнне адбылося 1 лютага каля адной з крамаў на ўсходзе ўкраінскай сталіцы. Паводле паліцыі, паміж трыма мужчынамі адбылася слоўная сварка, адзін з іх хацеў стрэліць у апанента, але патрапіў у твар дзіцяці, якое выходзіла з крамы з мамай.

Паліцыянты затрымалі зламысніка, падае «Сегодня». Супраць яго распачалі крымінальную справу за хуліганства. Мужчыну пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Паліцыя затрымлівае ўдзельнікаў сваркі. Фота – «Інфарматар»

Хлопчыка шпіталізавалі. Зараз яму аказваюць неабходную медычную дапамогу. Паводле некаторых украінскіх медыяў, куля патрапіла яму ў вока.

Рэха вайны

Страляніна становіцца ўсё больш шырокай з’явай ва Украіне. У пятніцу ў Дняпры ўзброены мужчына ўзяў у закладнікі 12-гадовую дзяўчынку.

У мінулую нядзелю падчас спрэчкі ў рэстарацыі агнём з пісталету п’яны мужчына параніў дваіх ахоўнікаў.

Нядаўна генеральны пракурор Юрый Луцэнка выступіў за легалізацыю зброі ў краіне. Паводле яго, у людзей на руках – ад 3 да 5 мільёнаў адзінак зброі, якую практычна немагчыма выявіць. Таму, на думку Луцэнкі, зброю трэба ўзаконіць.

ДД

Стужка навінаў