У Кіеве забілі супрацоўніка адміністрацыі Парашэнкі


У Шаўчэнкаўскім раёне Кіева на вуліцы Баггавутаўскай ў чацвер раніцай, 14 сакавіка, знайшлі цела мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці, паведамляе zn.ua. Высветлілася, што загінулы працаваў галоўным кансультантам дэпартамента інфармацыйнай палітыкі.

Як паведамляюць СМІ, загінулы з’яўляецца Бухтаціям Аляксандрам, 1973 года нараджэння.

Паводле папярэдняй інфармацыі ён працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта Украіны галоўным кансультантам Галоўнага дэпартаменту інфармацыйнай палітыкі АПУ.

Паводле выдання «Інфарматар», цела знайшлі каля 06:50. Патрульныя на месцы здарэння заўважылі на зямлі крывавыя сляды, якія вялі проста да забітага. Па словах медыкаў, у яго разбітая галава, а рукі цалкам пачырванелі ад крыві. Мужчына ўпаў каля плота будоўлі, проста насупраць уваходу ў недабудаваную царкву.

Па словах рабочых з будпляцоўкі, каля пяці раніцы на тэрыторыю прыязджала бетонамяшалка і тады трупа яшчэ не было. Абставіны здарэння высвятляюць крыміналісты.

Hавiны
Украіна зладзіць выпрабаванні ракет побач з Расеяй
2019.03.13 23:19

СК, belsat.eu

Стужка навінаў