У Кіеве з гранатамёта абстралялі офісны будынак


Ноччу ў Кіеве невядомыя абстралялі офісны будынак на вуліцы Панькоўская 5. Ад выбуху ніхто не пацярпеў. Пра гэта паведамляе кіеўская паліцыя.

Па гэтым адрасе знаходзіцца офіс кампаніі ААТ «Мостабуд». Пашкоджаныя вокны, фасад будынку і памяшканні офісаў. Пацярпелых няма.

На месцы здарэння. Фота – kyiv.npu.gov.ua
Фота – kyiv.npu.gov.ua

Адстраляны тубус знаходзіўся праз дарогу ад будынку. Рэшткі боепрыпасы канфіскаваныя для правядзення экспертызы. Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу паводле артыкулу «тэрарыстычны акт» (арт. 258 КК).

Hавiны
У Кіеве з гранатамёта абстралялі будынак тэлеканалу «112 Украіна»
2019.07.13 09:57

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў