У Кіеве выбухнуў аўтамабіль – пацярпелі дзеці. Відэа


Чацвёра дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў залезлі ў салон аўтамабіля «Волга», прыпаркаванага на вул. Чарнобыльскай у Святошынскім раёне Кіева. Там яны знайшлі прадмет, які выбухнуў.

Дзеці шпіталізаваныя. Двое – у цяжкім стане.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, а таксама некалькі брыгад медыкаў, паведамляе unian.ua.

ЮВ, belsat.eu

 

Стужка навінаў