У Кіеве ўзарвалі камандзіра спецназу Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны


Сёння ў Кіеве быў узарваны «Мерседес» кіраўніка спецназу Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Максіма Шапавала. Выбух кваліфікаваны як тэрарыстычны акт.

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».

Максім Шапавал знаходзіўся на месцы кіроўца і загінуў пры выбуху.

Мінабароны пацвердзіла, што ахвярай тэракту стаў палкоўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі.

Тэракт адбыўся на перакрыжаванні вуліц Аляксееўская і Саломенская. Двое мінакоў атрымалі раненні.

Расследаваннем злачынства будзе займацца Галоўная вайсковая пракуратура.

Фота з месца выбуху аўтамабіля з кіраўніком спецназу

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў