У Кіеве ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына (ФОТА)


28 жніўня ў Кіеве на вуліцы Беларускай, дзе год таму ўсталявалі помнік беларускім добраахвотнікам, сабраліся неабыякавыя, каб ушанаваць памяць беларускага героя.

Мастак Тарас Носар прадстаўляе карціну, якую прысвяціў беларусам, якія ў студзені 2015 году ўзнялі ў Пясках бел-чырвона-белы сцяг.

 

Каля помніка сабраліся людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі
Каля помніка сабраліся  беларускія і ўкраніскія актывісты з бел-чырвона-белымі сцягамі, каб ушанаваць памяць Алеся Чаркашына і ўкраінца Віталя Ціліжэнкі, загінулых на Данбасе два гады таму.

 

 

 

Алесь Чаркашын — удзельнік трох Плошчаў: 2001, 2006 і 2010 гадоў. Акрамя таго ён бараніў народны мемарыял «Курапаты» падчас пашырэння Менскай колавай аўтадарогі ў 2001-м, браў удзел у арганізацыях «Край» і «Зубр». Пазней далучыўся да дзейнасці «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі».

Ён быў байцом тактычнай групы «Беларусь», далучыўся да добраахвотніцкага атраду «Правага Сектару» амаль з самога пачатку баявых дзеянняў на Данбасе. Ва Украіне ён вучыўся ў Біблейскім інстытуце ў Херсоне. На вайне ж стаўся капеланам добраахвотнікаў. Загінуў на ўсходзе Украіны 2 гады таму.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў