У Кіеве ўладальнік рэстарану расстраляў наведнікаў


У Абалонскім раёне гораду Кіева ва ўладальніка аднаго з рэстаранаў паўстаў канфлікт з наведнікамі, які скончыўся стральбой.

Кампанія з некалькіх мужчын і жанчын адпачывала ў рэстаране. 60-гадовы ўладальнік установы кажа, што кліенты абражалі яго асабіста ў прысутнасці яго дачкі, якая таксама працуе ў дадзеным рэстаране, паведамляе Еспресо.

У разгар спрэчкі ўладальнік дастаў пісталет Макарава і пачаў страляць. Адзін з наведнікаў (29-гадовы ўраджэнец Запарожскай вобласці) быў забіты, другі (32-гадовы ўраджэнец Данецку) паранены.

Стралок затрыманы. Цяпер яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў