У Кіеве ў гонар Барыса Нямцова назвалі сквер побач з расейскай амбасадай


Гарадская рада Кіева прыняла рашэнне надаць скверу каля амбасады Расеі імя забітага расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова. Ягонае імя ўжо носяць плошчы ля амбасады РФ у Вашынгтоне і сквер у Вільні.

У падтрыманне гэтага рашэння прагаласавалі 69 з 120 дэпутатаў Кіеўскай гарадской рады, перадаюць «Украінскія навіны».

Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў Нямцова ордэнам Свабоды.

У Маскве размяшчэнне шыльды памяці Барыса Нямцова на Малой Ардынцы, 3 (у доме, дзе жыў палітык), улады ўзгаднілі праз тры гады пасля яго забойства.

Апазіцыйны расейскі палітык быў забіты ў ноч на 28 лютага 2015 года на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве.

Выканаўца забойства Заур Дадаеў, які служыў у чачэнскім батальёне «Север», быў прысуджаны да 20 гадоў пазбаўлення волі. Іншыя фігуранты справы былі прысуджаныя да 1тэрмінаў ад 11 да 19 гадоў турмы. Следства мяркуе, што забойства Нямцова было заказным. За яго выкананне Дадаеву паабяцалі заплаціць 15 млн руб.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў