У Кіеве застрэлілі расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку


Пра замах на Аркадзя Бабчанку першым паведаміў намеснік генеральнага дырэктару тэлеканалу ATR Айдер Муждабаеў.

https://www.facebook.com/ayder.muzhdabaev/posts/1937107976323068

Прэс-служба МЗС Украіны ўдакладніла: Бабчанка памёр у машыне «хуткай дапамогі».

«У Кіеве стралялі ў мужчыну. Ад атрыманага ранення пацярпелы памёр у карэце «хуткай». Здарэнне адбылося на вуліцы Мікольска-Слабадской у Дняпроўскай раёне сталіцы», – інфармуюць у МЗС.

#ВАЖЛИВО: У Києві стріляли в чоловіка. Від отриманого поранення потерпілий помер у кареті «швидкої».Подія сталася на…

Opublikowany przez МВС України Wtorek, 29 maja 2018

Спікер Нацыянальнай паліцыі Яраслаў Тракала паведаміў «Украінскай праўдзе», што ў Бабчанку стралялі ў яго ў кватэры:

«Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Дняпроўскай раёне. Жонка была ў ванным пакоі. Яна пачула воплескі, выйшла і ўбачыла мужа ў крыві. Выклікала хуткую, яго забралі, ён памёр у карэце хуткай. На месцы працуе следча-аператыўная група, кіраўніцтва высвятляе абставіны».

Дэпутат Вярхоўнай Рады, былы дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка адзначыў, што адной з версіяў забойства будзе «дзейнасць расейскіх спецслужбаў».

Путинский режим метит в тех, кого нельзя сломать или запугать.Сегодня в Киеве на пороге квартиры, где он жил, был…

Opublikowany przez Антон Геращенко Wtorek, 29 maja 2018

МУС Украіны апублікавала фотаробат падазраванага ў забойства Бабчанкі:

СМІ паведамляюць, што да забойства Аркадзя Бабчанка заклікалі ў пабліках ДНР і ЛНР, а таксама ў сацсетках радыкальная партыі «Другая Россия».

Тым часам расейскі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце забойства журналіста ў Кіеве.

Аркадзь Бабчанка нарадзіўся ў 1977 годзе. Удзельнічаў у першай і другой чачэнскіх войнах. На пачатку 2000-х заняўся журналістыкай, працаваў у «Новай газете». Быў вайсковым карэспандэнтам – асвятляў канфлікты ў Паўднёвай Асеціі і на Данбасе. У 2017 годзе надрукаваў кнігу вайсковай прозы «Вайна».

Займаў рэзка антыпуцінскую пазіцыю, неаднойчы атрымліваў асабістыя пагрозы. У 2017 годзе эміграваў з Расеі. Апошнім часам жыў у Кіеве, дзе працаваў на тэлеканале ATR.

У сваім апошнім пасце ў Фэйсбуку Бабчанка згадваў як у 2014 годзе ён проста выпадкова не трапіў у верталёт, які будзе збіты на Данбасе баевікамі. «Загінулі чатырнаццаць чалавек. А мне пашанцавала. Другі дзень нараджэння, атрымліваецца», – напісаў ён сёння.

Четыре года назад генерал Кульчицкий не взял меня на этот вертолет. Из-за перегруза. Не было места. Перегруженная…

Opublikowany przez Аркадий Бабченко Wtorek, 29 maja 2018

Журналіст Мустафа Наем параўнаў забойства Бабчанкі з забойствам Паўла Шарамета, якое адбылося ў Кіеве два гады таму.

Будзе абнаўляцца

Стужка навінаў