У Кіеве спрабавалі падарваць дэпутата, ягоны ахоўнік загінуў


У Кіеве здзейснены замах на дэпутата ад «Радыкальнай партыі» Ігара Масійчука.

Выбух адбыўся ўвечары 25 кастрычніка на вуліцы Міцкевіча ва ўкраінскай сталіцы, побач з будынкам тэлеканалу «Еспресо».

Параненага Масійчука павезлі ў шпіталь «Борис».

Паводле папярэдніх звестак, са словаў сведкаў выбухнуў скутэр або нейкае выбуховае прыстасаванне зблізку яго. Гэта значыць выбуховае прыстасаванне было схаванае ў скутэры або знаходзілася паблізу яго.

Акрамя мінакоў таксама пацярпелі аўты работнікаў тэлеканалу, а таксама жыхароў дому. Двое з пацярпелых у цяжкім стане, іх і іншых пацярпелых шпіталізавалі лекары некалькіх карэтаў хуткай дапамогі.



Выбухам пашкоджаныя вокны ў двух дамах, уваходныя парадныя дзверы. Таксама стала вядома, што пры выбуху былі параненыя палітолага Віталій Бала. На месцы працуюць паліцыянты, ратавальнікі і выбухатэхнікі, следчыя.

Як атрымалася даведацца, адзін з пацярпелых (мужчына, асоба якога яшчэ не ўсталяваная, узрост каля 30 гадоў) памёр па дарозе ў больніцу. Гэтую ж інфармацыю пацвярджае народны дэпутат Антон Герашчанка і дарадца Міністра ўнутраных спраў Украіны Шкиряк.

Паводле папярэдніх звестак, загінуў ахоўнік Масійчука.

НМ, belsat.eu, паводле Espreso.tv

Стужка навінаў