У Кіеве спалілі расейскі сцяг. Фотафакт

Фота

7 снежня 2019 г. Кіеў. Фота: Serg Glovny/Zuma Press

На акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі ў Кіеве спалілі расейскі сцяг.

7 снежня некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі на Майдан незалежнасці ў Кіеве. Людзі прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі і сцягамі Украіны, каб падтрымаць удзельнікаў менскай акцыі супраць Саюзнай дзяржавы.

У Кіеве падтрымалі ўдзельнікаў менскай акцыі супраць інтэграцыі з РФ

8 снежня ў Маскве адбудзецца паседжанне Найвышэйшага Дзяржаўнага Савету Саюзнай дзяржавы, дзе запланавана падпісанне інтэграцыйных дакументаў. Гаворка ідзе пра «Праграму дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы», якая ўключае ў сябе 31 «дарожную мапу».

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары