У Кіеве прыхільнікі Саакашвілі пачалі марш за імпічмент прэзідэнта Парашэнкі


Ва ўкраінскай сталіцы пратэстуюць супраць Пятра Парашэнкі.

Пратэст за імпічмент прэзідэнта ладзяць прыхільнікі затрыманага лідара «Руху новых сілаў» Міхэіла Саакашвілі.

У парку Шаўчэнкі, дзе быў прызначаны збор пратэстоўцаў, сабралася каля 1,5 тыс. асобаў, перадае «Украінская праўда».

Сфармаваўшы калоны, людзі вырушылі ў бок Майдану Незалежнасці.

Паводле арганізатараў, да акцыі далучацца жонка Міхэіла Саакашвілі Сандра Рулофс, паплечнік былога прэзідэнта Грузіі Давідз Сакварэлідзэ, пазафракцыйныя народныя дэпутаты Юрый Дэрэвянка ды Віктар Чумак.

Пасля мітынгу пад Радай удзельнікі акцыі збіраюцца ісці ў ІЧУ на Аскольдавы завулак, дзе ўтрымлівацца Міхэіл Саакашвілі.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Яўгеній Рудэнка/ «Украінская праўда»

Стужка навінаў