У Кіеве падсумавалі візіт Пампэа ва Украіну


Візіт дзяржсакратара ЗША Майка Пампэа ў Кіеў назвалі пазітыўным фактам, але пры гэтым аналітыкі лічаць, што істотных вынікаў ад перамоваў не было, піша партал nv.ua.

Адным з найважнейшых момантаў візіту дзяржсакратара ЗША Майка Пампэа ва Украіну стала тое, што дзяржсакратар называў рэчы сваймі назвамі. У прыватнасці, размова вялася пра агрэсію з боку Расеі, анексію Крыму, дапамога Украіне з боку ЗША.

Алена Трэгуб, генсакратар Незалежнага антыкарупцыйнага камітэту па пытаннях абароны (заснаваная Transparency International) распавяла, што Майк Пампэа даў зразумець, што міжнародная супольнасць лічыць Крым страчаным. Але на сустрэчы ўздымалася пытанне пра тое, як трымаць Крым на парадку дня.

«Давайце не трактаваць візіт як абавязковае падпісанне дакументаў. Гэты візіт стаў сігналам да наступнага этапу вайсковай кааперацыі з ЗША», – выказала меркаванне Мар’яна Бязвуглая, намеснік кіраўніка камітэту па нацбяспецы.

Дзяржсакратар ЗША правёў у Кіеве ўсяго толькі адзін працоўны дзень. За гэты час ён сустрэўся з прэзідэнтам, з міністрам абароны, кіраўніком МЗС і нават паразмаўляў 1,5 гадзіны з прадстаўнікамі антыкарупцыйнай супольнасці, крымскай актывісткай Эмінэм Джапаравай.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што Пампэа абяцаў дапамагчы Беларусі
2020.02.04 13:37

belsat.eu

Стужка навінаў