У Кіеве пабілі аператара Беларускага Свабоднага тэатру

ВІДЭА

Мастацкі кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін распавёў, што падчас гастроляў у Кіеве з аператарам і фатографам тэатру Мікалаем Купрычам здарыўся непрыёмны інцыдэнт: кіроўца аўтобусу на вакзале разбіў яму камеру і пабіў самога Купрыча.

«Цягам усяго візіту Мікалай здымаў матэрыял для фільма, які тэатр рыхтуе да выпуску. А калі прыйшоў да рэйсавага аўтобусу ECOLINES, які ішоў у Менск, кіроўца, пабачыўшы камеру, што вісела ў яго на плячы, сказаў, што ў аўтобус Колю не пусціць. На пытанне «чаму», кіроўца проста парваў квіток. Мікалай уключыў камеру і запытаў, на якой паставе яго не пускаюць у аўтобус. Кіроўца разбіў яму камеру, а потым пабіў, пашкодзіўшы галаву. Пасля гэтага аўтобус з’ехаў, а Мікалай выклікаў паліцыю. Паліцыя прыехала і адвезла яго ў аддзяленне, дзе Купрыч склаў заяву», – распавёў Халезін.

Великолепно проведенные в Киеве гастроли были все-таки омрачены инцидентом с оператором и фотографом Беларусского…

Publiée par Nicolai Khalezin sur Samedi 10 novembre 2018

Ён дадаў, што кампанія Ecolines адмовілася назваць імя кіроўцы.

Беларускі Свабодны тэатр прыехаў на гастролі ва Украіну ў лістападзе. Кіеўскім гледачам тэатру паказаў спектакль «Burning Doors». Гэты спектакль адна з трох найбуйнейшых тэатральных падзеяў 2017-га года паводле газеты «The New York Times».

На наступны дзень, у размове з Belsat.eu, Мікалай Купрыч сказаў, што не збіраецца падаваць заявы.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары