У Кіеве кілер застрэліў трохгадовае дзіця


Ва ўкраінскай сталіцы ў выніку нападу на бізнесоўца, дэпутата абласной рады загінула трохгадовае дзіця. Пра гэта паведамляе ТСН.

Удзень 1 снежня ў цэнтры Кіева невядомы стрэліў у аўтамабіль «Range Rover», затым хутка сеў у «Lexus» і з’ехаў. Куля прабіла шкло каля кіроўцы – рэстаратара і дэпутата Кіеўскай абласной рады Вячаслава Собалева, але забіла не яго, а ягонага сына, які сядзеў на заднім сядзенні.

У Києві проводиться спецоперація для розшуку зловмисника, який стріляв у автомобіль (ДОДАНО ВІДЕО)Чоловік стріляв у…

Opublikowany przez Поліція Києва Niedziela, 1 grudnia 2019

Трохгадовы Саша памёр па дарозе ў больніцу. Па факце забойства распачата крымінальная справа паводле арт. 115 КК Украіны.

47-гадовы Собалеў паходзіць з Данецкай вобласці. Яму належыць рэстаран «Марыё», каля якога і адбылася стральба. З’яўляецца дэпутатам Кіеўскай абласной рады, уваходзіць у фракцыю «Салідарнасць» былога прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Hавiны
Генпракурор Украіны распавёў, што справа аб забойстве Паўла Шарамета хутка будзе завершана
2019.11.15 09:46

У Данецку Собалеў быў заснавальнікам буйной прадуктовай сеткі «Обжора», якую прадаў у 2007 годзе. Ён зʼяўляецца кандыдатам эканамічных навук, быў намеснікам мэра Данецку, дырэктарам прадпрыемства «Нафтогазмережі» і пасля намеснікам старшыні праўлення «Нафтогазу Украіны», адкуль сышоў пасля прыходу да ўлады Віктара Януковіча. Пасля таго заняўся выкладчыцкай дзейнасцю. Собалеў жанаты, у яго было пяцёра дзяцей – тры сыны і дзве дачкі. Забілі самага малодшага.

«Range Rover» 2013 выпуску, на якім ехаў Собалеў, афіцыйна належыць кампаніі «ДонУкрПроектНИИ», заснавальнікам якой ён сам і быў. Гэтае прадпрыемства і шэраг іншых фірмаў, да якіх меў непасрэднае дачыненне Собалеў, падазраюць у легалізацыі сродкаў, атрыманых ад вядзення незаконнага бізнесу ў «ЛНР» і «ДНР».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў