У Кіеве каля метро адбыўся выбух. Адзін чалавек пацярпеў


На месцы выбуху.
Фота: kyiv.npu.gov.ua

У сталіцы Украіны ўвечары 17 ліпеня здарыўся выбух, паведамляе паліцыі Кіева.

Выбух адбыўся каля 20:10 на праспекце Перамогі ля ўваходу на станцыю метро «Шуляўская». Прылада, якая выбухнула, знаходзілася ў смеццевай урне.

У выніку адзін чалавек атрымаў цялесныя пашкоджанні, ён шпіталізаваны ў больніцу.

На прылеглай тэрыторыі ніякіх падазроных або небяспечных прадметаў не выяўлена.

Як паведамляе ў Facebook мэр Кіева Віталь Клічко, праз выбух шматразовыя шрапнельныя траўмы ног атрымаў мінак, 22-гадовы студэнт. Ён у цяжкім стане.

Пашкоджаныя вокны станцыі.

https://www.facebook.com/1431692013716014/posts/2698210127064190/?d=n

Метро працуе ў звычайным рэжыме. Станцыя адкрытая для пасажыраў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў