У Кіеве і Харкаве прайшлі жаночыя маршы. Традыцыяналісты спрабавалі ім перашкодзіць


У Кіеве і Харкаве адбыліся так званыя жаночыя маршы, у якіх прымалі ўдзел актывісткі феміністычнага руху і ЛГБТ-супольнасці. Супраць правядзенне такія акцыяў выступілі традыцыяналісты.

У Кіеве акцыя пачалася на Міхайлаўскай плошчы, пасля чаго ўдзельніцы прайшлі шэсцем да Паштовай плошчы. Деманстранты пратэставалі супраць хатняга, сексуальнага і псіхалагічнага гвалту, а таксама гендарных стэрэатыпаў. Актывісты прыйшлі з плакатамі «Не гвалту, дамаганням, прастытуцыі, згвалтаванням», «Маё цела – мая справа» ды інш. У акцыі прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.

Паралельна некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на мітынг супраць фемінізму. Праціўнікі жаночага маршу трымалі плакаты з лозунгамі: «Бог! Радзіма! Патрыярхат», «Фемінізм разбурае ўкраінскія сям’і» і г.д.

Жаночы марш у Кіеве ахоўвала вялікая колькасць сілавікоў. Фота – REUTERS/Gleb Garanich

Паміж некаторымі ўдзельнікамі маршу жанчын і іх праціўнікамі адбыўся канфлікт, бойку атрымалася перадухіліць толькі пры дапамозе паліцыі. Трох агрэсіўных мужчын праваахоўнікі затрымалі.

Бойку феміністак і традыцыяналістаў перадухілі паліцыянты і ў Харкаве. У гэтым горадзе нацыяналісты скандавалі «Фемінізм гэта хвароба» і «Нацыі патрэбныя маці і дзеці», спрабавалі прарвацца да ўдзельнікаў маршу.

ІІ, belsat.eu, паводле hromadske.ua і pravda.com.ua

Стужка навінаў